Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аддаі́цца, ‑доіцца; зак.

Перастаць даіцца, даваць малако (перад ацёлам). Карова аддаілася.

аддаі́ць, ‑даю, ‑доіш, ‑доіць; зак.

Адпрацаваць на даенні пэўны тэрмін. [Ірына:] — Можа ты мяне яшчэ прымусіш кароў даіць? Дык не. Я сваё аддаіла. Хай цяпер іншыя. Гаўрылкін.

адда́ленасць, ‑і, ж.

Знаходжанне на далёкай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Аддаленасць ад мора. □ Плыве.. [касцёльны звон] прыглушанымі гукамі, нібы з аддаленасці сівых вякоў. Бядуля.

аддале́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аддаляць — аддаліць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аддаляцца — аддаліцца.

2. Месца, якое знаходзіцца на значнай адлегласці ад чаго‑н. Далей разлягаліся лугі з магутнымі дубамі, што, як вартавыя, стаялі ў аддаленні адзін ад аднаго. Хадкевіч.

адда́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аддаліць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца або адбываецца на вялікай адлегласці ад чаго‑н.; далёкі. Тайная паліцыя пачала снаваць сваё густое павуцінне нават у самых аддаленых і глухіх беларускіх паселішчах. Паслядовіч. Аддаленая страляніна пасля ўсяго перажытага.. [жанчынам] была не такой ужо страшнай. Гурскі. // Які даносіцца здалёк. Галасы людзей зліваліся ў суцэльны гул, падобна на аддалены шум марскога прыбою. Шамякін.

3. у знач. прым. Аддзелены вялікім прамежкам часу. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [«Слова аб палку Ігаравым»] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць, што назіраецца часта ў гістарычных нашых аповесцях і раманах, якія адлюстроўваюць аддаленыя эпохі. Палітыка.

4. у знач. прым. Які не мае непасрэднай сувязі з чым‑н.; мала падобны. Аддалены гібрыд. Аддаленае падабенства.

аддалі́цца, ‑далюся, ‑далішся, ‑даліцца; зак.

1. Перамясціцца на нейкую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Вада ў Сажы выцвіла, памялела і так аддалілася ад берага, што рэдка хто з хлапчукоў даставаў яе каменьчыкам. Ракітны. // Стаць менш чутным з прычыны вялікай адлегласці. Гром аддаліўся, толькі часамі далятае яго прыглушаны грукат з далёкага, цёмнага краю неба. Скрыган.

2. перан. Парваць сяброўскія, блізкія адносіны з кім‑н.; пачаць цурацца каго‑н. Неўзабаве Антон аддаліўся ад усіх і пачалі здагадвацца, шло ён перажыў нейкую няўдачу ў жыцці. Чорны.

аддалі́ць, ‑далю, ‑даліш, ‑даліць; зак., каго-што ад каго-чаго.

1. Перамясціць каго‑, што‑н. на большую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Аддаліць гаспадарчы двор ад жылля.

2. Перанесці, прызначыць тэрмін выканання чаго‑н. на пазнейшы час; адтэрмінаваць. [Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці. Чорны.

3. Выклікаць адчужанасць, стаць прычынай адчужанасці. Гэта нязначнае здарэнне канчаткова аддаліла іх.

аддаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да аддаліцца.

2. Зал. да аддаляць.

аддаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аддаліць.

адда́насць, ‑і, ж., каму-чаму.

Уласцівасць адданага; адданыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Пачуццё адданасць Савецкай радзіме. Бязмежная адданасць справе Леніна.