Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ламу́тка,

гл. ламуты.

ламу́ты, ‑аў; адз. ламут, ‑а, М ‑муце, м.; ламутка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. ламуткі, ‑так; ж.

Устарэлая назва эвенаў.

ламу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ламутаў.

лан, ‑а; Р мн. лан; м.

1. Адзінка вымярэння масы ў Кітаі і Карэі.

2. Старая кітайская грашовая адзінка.

ланалі́н, ‑у, м.

Тлушч, які атрымліваецца пры прамыўцы воўны; выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

[Ад лац. lana — воўна і oleum — масла.]

ланалі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ланаліну. // Прыгатаваны з ланаліну, з ланалінам. Ланалінавае мыла. Ланалінавая змазка.

ланге́т 1, ‑у, М ‑геце, м.

Страва з мяса лепшага гатунку, нарэзанага тонкімі прадаўгаватымі кавалкамі.

[Ад фр. languette — язычок.]

ланге́т 2, ‑а, М ‑геце, м.

Павязка з гіпсу, якой карыстаюцца пры зрошчванні пераломаных касцей. Налажыць лангет.

[Ад фр. longuet — прадаўгаваты.]

лангу́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ядомы марскі рак з цвёрдым панцырам, без клюшняў, з доўгімі вусікамі; водзіцца звычайна ў прыбярэжнай паласе цёплых мораў.

[Фр. langouste.]

ландве́р, ‑а, м.

У Прусіі, Германіі, Аўстра-Венгрыі і Швейцарыі ў 19–20 стст. ваеннаабавязаныя запасу другой чаргі. // Вайсковыя часці з гэтых ваеннаабавязаных.

[Ням. Landwehr.]

ландка́рта, ‑ы, ДМ ‑рце; Р мн. ‑карт; ж.

Уст. Геаграфічная карта.

[Ням. Landkarte.]