Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бензазапра́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяльны аўтамабіль, абсталяваны цыстэрнай, помпай, фільтрам і іншымі прыстасаваннямі для запраўкі самалётаў, танкаў, аўтамабіляў вадкім палівам.

бензакало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Помпавая ўстаноўка для запраўкі вадкім палівам аўтамабіляў.

бензамато́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: бензаматорная піла — піла, якая прыводзіцца ў дзеянне маторам, што працуе на бензіне.

бензапіла́, ‑ы, ж.

Тое, што і бензаматорная піла (гл. бензаматорны).

бензасхо́вішча, ‑а, н.

Спецыяльнае памяшканне для захоўвання бензіну.

бензацыстэ́рна, ‑ы, ж.

Цыстэрна для захоўвання і перавозкі бензіну. // Вагон або аўтамашына з такой цыстэрнай.

бензі́н, ‑у, м.

Бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы нафты.

[Фр. benzine.]

бензі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бензіну, уласцівы бензіну. Бензінавыя пары. // Прызначаны для захоўвання бензіну. Бензінавая бочка. Бензінавая калонка. // Які працуе на бензіне. Бензінавы матор. Бензінавая запальнічка.

бензо́л, ‑у, м.

Бясколерная гаручая вадкасць з своеасаблівым пахам, якая атрымліваецца пры перагонцы вугалю, нафты і выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці.

[Фр. benzol.]

бензо́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бензолу, уласцівы бензолу. Бензолавы пах.