мухало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.
1. Прыстасаванне для лоўлі мух.
2. Невялікая птушка сямейства вераб’іных, якая корміцца насякомымі і павукамі.
3. Членістаногая жывёліна-мнаганожка, якая ловіць мух і іншых насякомых.
4. Разм. Тое, што і расянка.
мухамо́р, ‑а, м.
Ядавіты грыб з чырвонай або жоўтай шапкай у белыя крапіны. Пад высокай старой вярбой разраслася пышная сям’я мухамораў. Бядуля.
мухая́р, ‑у, м.
Гіст. Баваўняная тканіна з дабаўленнем шэрсці або шоўку. З мухаяру шылі сурдуты.
[Араб. muhajjar.]
мухая́равы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мухаяру. Мухаяравая тканіна. // Пашыты з мухаяру. Мухаяравая кофта.
муці́цца, муціцца; незак.
1. Рабіцца мутным (у 1 знач.), каламуціцца.
2. Зал. да муціць (у 1 знач.).
муці́ць, мучу, муціш, муціць; незак., каго-што.
1. Рабіць мутным (у 1 знач.), каламуціць. Мільгалі лускою шчупакі. Здавалася часам, што гэта яны муцілі халодную паводкавую ваду. Пестрак.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Не даваць спакою, непакоіць, трывожыць. Увечары зноў за сцяною гучала песня, зноў муціў мяне непазбыўны сум. Дуброўскі. І душу муціць неспакой, А кожны грук і др[ы]гаценне У сэрцы болем аддаюць. Колас.
3. пераважна безас. Цягнуць на рвоту, быць у стане млосці. Яго муціла ад курэння. □ Назаўтра мяне так муціў голад, што я не ведаў, дзе мне дзецца. Сачанка.
•••
Муціць ваду — тое, што і каламуціць ваду (гл. каламуціць).
муць, ‑і, ж.
1. Дробныя часцінкі, якія не раствараюцца ў вадкасці і робяць яе непразрыстай, мутнай; каламуць.
2. перан. Туман, смуга; імгла. Газік коўзаецца тубы-сюды і паволі, як бы вобмацкам, сунецца скрозь густую, жаўтаватую ад святла фар, муць. Дуброўскі. Шэрая мітуслівая муць павісла над галавою, завалакла далеч. Сачанка.
3. перан. Разм. Аб цяжкім душэўным стане. Але што будзе заўтра? Веньямін ведае, што будзе. Боль у галаве і муць на душы. Навуменка.
му́чанік, ‑а, м.
1. Той, хто перанёс ці пераносіць якія‑н. мукі. [Марыля:] Здаровы, хлопчыкі, здаровы, мучанікі нашы, малайцы адважных. Колас.
2. У хрысціян — кананізаваны царквой святы, які перанёс цяжкія мукі за веру. Святыя мучанікі.
муча́нік, ‑а, м.
Народная назва талакнянкі.
му́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад мучыць.