адгніва́ць, ‑ае.
Незак. да адгнісці, адгніць.
адгні́сці, ‑гніе; зак.
Згніўшы, адваліцца, адпасці. Дзядзька Цімох плот загарадзіў яшчэ да мяне з новага частаколу, а гэты — каторы збуцвеў, у каторага канцы адгнілі — склаў у кучу на дровы. Баранавых.
адго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм. Аддзяка, адплата дагаджэннем за дагаджэнне каму‑н. [Бабуля:] — А з норкі выбегла Мышка, у збегла на лаўку, на плячо Марыльцы і шэпча ёй на вуха: «Дзеўка-дзявіца, русая касіца, дай мне лыжачку кашы. Я табе буду ў адгодзе ў вялікай прыгодзе». Брыль.
адго́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адгадзіць.
адго́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.).
2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын здадзенага малака сем машын адгону вяртаюць калгасу. Дуброўскі.
3. Прадукт адгонкі парай. Спіртавыя адгоны.
адго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 4 знач.).
адго́нны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з адгонам жывёлы, з утрыманнем жывёлы на адгоне. Адгонная авечкагадоўля. □ То былі яшчэ знаёмыя мясціны: летам паромам Ласка з сяброўкамі пераязджала за раку — на адгонную пашу. Даніленка.
адго́р’е, ‑я, н.
Адгалінаванне асноўнага горнага ланцуга. Адгор’і Карпат. □ Выступы скал свяціліся на сонцы, адгор’і танулі ў густым непраглядным змроку ценяў. Гамолка.
адго́рнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адгарнуць.