Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адгарэ́ць, ‑рыць; зак.

1. Перагарэўшы ў якім‑н. месцы, адваліцца, адпасці ад чаго‑н. Сук адгарэў.

2. перан. Скончыцца, мінуцца. Што адбалела, Што адгарэла — Лісцем замецена. Каршанеўская.

адгасці́ць, ‑гашчу, ‑госціш, ‑госціць; зак.

Разм. Тое, што і адгасцяваць. Ён [музыка] тут успомніў родны край І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах набываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.

адгасцява́ць, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; зак.

Разм. Скончыць гасцяваць; пагасцяваць нейкі час. — А госці вашы, цётка Аксіння, яшчэ доўга будуць? — Ды адгасцявалі ўжо. Заўтра паедуць. Ракітны.

адгі́н, ‑у, м.

Разм. Месца, па якім што‑н. адагнута. Зламацца на адгіне.

адгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адагнуцца.

адгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адагнуць.

адглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Адпіць глыток чаго‑н.

адглянцава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адглянцаваць.

адглянцава́цца, ‑глянцуюся, ‑глянцуешся, ‑глянцуецца; зак.

Набыць глянец, стаць выглянцаваным, адпаліраваным. Яна [дарога] так адглянцавалася аўтамабільнымі шынамі, што калі глядзіш на яе седзячы на пярэднім сядзенні, дык, здаецца, гэта і дарога не дарога, а роўная, як струнка, рака. Лынькоў.

адглянцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Навесці глянец, бляск на што‑н.