адгарну́цца, ‑горнецца; зак.
Павярнуцца з аднаго боку на другі (пра лісты ў кнізе). / у перан. ужыв. Адгарнулася новая старонка ў шматвяковай гісторыі Полацка — старонка будаўніцтва камунізма. Хадкевіч.
адгарну́ць, ‑гарну, ‑гарнеш, ‑гарне; зак., што.
1. Адгрэбці, адсунуць убок. Адгарнуць жар у печцы. □ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлю і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы. Колас. [Піліп Андрэевіч:] — Пад’ехалі мы.. да яго, адгарнулі траву ў лодцы, а ў .. [Сенькі] там не менш трох пудоў рыбы ляжыць. Краўчанка.
2. Адсунуць, адхіліць, адвесці ўбок. Добра было б адгарнуць з вачэй валасы, прыпусціцца да першага дрэва бягом, каб схавацца пад ім ад дажджу. Брыль. // Адагнуць, адвярнуць (пра адзежу і пад.). Кудзіш асцярожна, следам за Ігнатавай рукой, намацаў рану, адгарнуў каўнер кашулі. Галавач.
3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі (старонку). Хлапчук дастаў з-пад канапы брудны, патрапаны альбом, адгарнуў вокладку. Асіпенка.
адгаро́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адгарадзіць.
адгаро́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгароджваць — адгарадзіць і адгароджвацца — адгарадзіцца.
адгаро́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адгарадзіцца.
2. Зал. да адгароджваць.
адгаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адгарадзіць.
адгаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Сцяна з дошак, фанеры, бярвення, якой адгароджваюць частку памяшкання (у хаце, у хляве, у гумне і пад.). Праз шчыліны паміж дрэнна прыпушчаных адна да адной дошчак сцянной адгародкі Міхалка заўважыў, што па той бок сцяны гарыць агонь. Чорны. [Віця] зазірнуў праз акенца, што было ў фанернай адгародцы, у суседні пакойчык. Нядзведскі.
адгарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Гартаючы, перакінуць, перавярнуць некалькі лістоў.
адгарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які адгарэў, перагарэўшы адваліўся, адпаў.