Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

дыстылява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Ачысціць (ачышчаць) перагонкай. Дыстыляваць ваду.

[Ад лац. distillare — сцякаць кроплямі.]

дыстыля́т, ‑у, М ‑ляце, м.

Вадкі прадукт перагонкі. Бензін — дыстылят нафты.

дыстыля́тар, ‑а, м.

Апарат для дыстыляцыі.

дыстыляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыстыляцыі, прызначаны для дыстыляцыі. Дыстыляцыйны апарат.

дыстыля́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыстыляваць.

дысцыплі́на ​1, ‑ы, ж.

Цвёрда устаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў якога‑н. калектыву. Працоўная дысцыпліна. Ваенная дысцыпліна. Фінансавая дысцыпліна. □ Цімоша ж як быў, так і застаўся выдатнікам вучобы, у яго заўсёды ўзорная дысцыпліна. Краўчанка. // Вытрымка, прывычка да строгага парадку. Унутраная дысцыпліна.

дысцыплі́на ​2, ‑ы, ж.

Асобная галіна якой‑н. навукі; вучэбны прадмет. Гуманітарныя дысцыпліны. Фізіка-матэматычныя дысцыпліны.

[Ад лац. disciplina — вучэнне.]

дысцыплінава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць дысцыплінаванага. Дысцыплінаванасць студэнтаў.

дысцыплінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які прытрымліваецца патрабаванняў дысцыпліны ​1, правіл паводзін; арганізаваны, вытрыманы. [Банжын] чалавек дысцыплінаваны і без дазволу наўрад ці пачне мантаж. Шыцік.

дысцыплінава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак. і незак.

1. Прывучыцца (прывучацца) да парадку, дысцыпліны ​1.

2. толькі незак. Зал. да дысцыплінаваць.

дысцыплінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго-што.

Прывучыць (прывучаць) да парадку, дысцыпліны ​1. [Камандзіры] сваім спакоем і цвёрдасцю падбадзёрвалі дысцыплінавалі ўсіх. Мележ.