Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыста́нцыя, ‑і, ж.

1. Адлегласць. Адысці на пэўную дыстанцыю. Страляць з блізкай дыстанцыі. □ Човен рушыў з болей блізкай дыстанцыі. Колас. // Адлегласць паміж стартам і фінішам. Паўлік рвануўся ад Андрэйкавых варот дамоў з такою сілаю, што можна было падумаць, нібы ён браў старт па бегу на стометровую дыстанцыю. Краўчанка.

2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасейнага і воднага пуці. Начальнік дыстанцыі. □ Тут знаходзіцца дыстанцыя пуці, а вунь там — дыстанцыя сувязі. Васілёнак.

[Лац. distantia.]

•••

Сысці з дыстанцыі гл. сысці.

дыстрафі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыстрафіі. Дыстрафічны працэс.

дыстрафі́я, ‑і, ж.

Парушэнне жыўлепня тканак і органаў. Дыстрафія сардэчнай мышцы.

[Ад грэч. dys — не‑, раз- і trophe — харчаванне, жыўленне.]

дыстро́фік, ‑а, м.

Разм. Хворы на дыстрафію.

дыстро́фны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыстрафіі, уласцівы ёй. Дыстрофныя змены ў органах і тканках.

дыстрыбуты́ўнасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць дыстрыбутыўнага.

дыстрыбуты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да дыстрыбуцыі.

•••

Дыстрыбутыўны аналіз — метад лінгвістычнага даследавання, заснаваны на дыстрыбуцыі.

дыстрыбу́цыя, ‑і, ж.

Спец. Размеркаванне моўных адзінак, спалучэнні фанем, марфем і слоў, якія адпавядаюць законам дадзенай мовы.

[Англ. distribution — размеркаванне.]

дыстылява́ны, ‑ая, ‑ае.

Ачышчаны перагонкай. Дыстыляваная вада.

дыстылява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да дыстыляваць.