Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыспе́тчарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дыспетчара, належыць яму. Дыспетчарскі пункт. Дыспетчарская служба.

2. у знач. наз. дыспе́тчарская, ‑ай, ж. Службовае памяшканне для дыспетчара. З акна дыспетчарскай Галіне добра відаць уся станцыя. Васілёнак.

дыспетчарыза́цыя, ‑і, ж.

Цэнтралізацыя аператыўнага кантролю і каардынацыі кіравання вытворчымі і іншымі працэсамі пры дапамозе тэхнічных сродкаў сувязі, сігналізацыі, тэлемеханікі і аўтаматыкі; увядзенне дыспетчарскіх метадаў кіравання.

дыспле́й, ‑я, м.

Спец. Устройства для візуальнага адлюстравання інфармацыі (у выглядзе тэксту, табліц, чарцяжа і інш.) на экране электронна-прамянёвага прыбора (тэлевізійнага або асцылаграфічнага тыпу).

[Ад англ. display — паказваць, узнаўляць.]

дыспрапарцыяна́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дыспрапарцыянальнага; непрапарцыянальнасць.

дыспрапарцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якім няма прапарцыянальнасці; непрапарцыянальны.

дыспрапо́рцыя, ‑і, ж.

Несуразмернасць паміж часткамі цэлага, адсутнасць прапарцыянальнасці. Дыспрапорцыя ў развіцці розных галін вытворчасці. Не дапускаць дыспрапорцыі паміж вытворчасцю і спажываннем.

ды́спут, ‑у, М ‑пуце, м.

Публічная спрэчка на навуковыя, літаратурныя, маральныя і пад. тэмы. Удзельнічаць у дыспуце. Правесці дыспут.

[Ад лац. disputare — разважаць, спрачацца.]

дыспутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Весці дыспут, удзельнічаць у дыспуце; спрачацца. Дыспутаваць з таварышамі.

дыспута́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік дыспуту.

дыстанцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ажыццяўляецца з пэўнай адлегласці; які дзейнічае на пэўнай адлегласці. Дыстанцыйнае кіраванне.

2. Які мае адносіны да дыстанцыі (у 2 знач.). Дыстанцыйны дзяжурны майстар.

•••

Дыстанцыйная трубка гл. трубка.