Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыспансе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыспансера. Дыспансерны нагляд. Дыспансерны метад лячэння.

дыспансэрыза́цыя, ‑і, ж.

Сістэма мерапрыемстваў па аказанню лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву, якая ажыццяўляецца дыспансерамі. Дыспансерызацыя насельніцтва.

дыспепсі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыспепсіі.

дыспепсі́я, ‑і, ж.

Парушэнне нармальнай дзейнасці страўніка і кішэчніка.

[Грэч. dispepsia.]

дысперсі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысперсіі. Дысперсійныя прызмы. Дысперсійны аналіз. // У якім знаходзяцца часцінкі раздробленага рэчыва. Дысперсійнае асяроддзе.

дыспе́рсія, ‑і, ж.

Раскладанне, раздзяленне, рассейванне. Дысперсія святла. Дысперсія гука.

[Лац. dispersio.]

дыспе́рснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан дысперснага. Дысперснасць рэчыва. Ступень дысперснасці.

дыспе́рсны, ‑ая, ‑ае.

Раздроблены, рассеяны.

•••

Дысперсная сістэма гл. сістэма.

дыспе́тчар, ‑а, м.

Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой. «Маладосць».

[Англ. dispatcher.]

дыспе́тчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да дыспетчар.