Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рассна́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расснасціць.

рассна́сціць, ‑снашчу, ‑снасціш, ‑снасціць; зак., што.

Зняць аснашчанне, аснастку (з судна). Расснасціць яхты.

рассна́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расснашчваць — расснасціць.

рассна́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расснашчваць.

рассна́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расснасціць.

рассо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раставаць.

рассо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Размясціць, засоўваючы ў розныя месцы. Рассоваць грошы па кішэнях.

рассо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассоўваць — рассунуць.

рассо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да рассунуцца.

2. Зал. да рассоўваць.

рассо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да рассунуць.

2. Незак. да рассоваць.