Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трасяну́ць, ‑сяну, ‑сянеш, ‑сяне; ‑сянём, ‑сеняце; зак.

Аднакр. да трэсці.

тра́та, ‑ы, ДМ траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. траціць.

2. звычайна мн. (тра́ты, трат). Расход, выдатак. [Жэня:] — Усё роўна, Вася, хутка трэба будзе перабірацца ўсім... Толькі непатрэбныя траты цяпер утраіх ехаць... Мележ.

тра́тта, ‑ы, ДМ ‑тце, ж.

Спец. Пераводны вэксаль.

[Іт. tratta.]

тратуа́р, ‑а, м.

Дарожка для пешаходаў (з дошак, каменных пліт, асфальту і пад.) па баках вуліцы, плошчы, звычайна вышэй праезджай часткі. Зося скокнула на зыбкія дошчачкі тратуара, перабегла вуліцу, сіганула праз веснічкі ў нечы сад. Хомчанка. Пасля работы камсамольцы абсталёўваюць танцавальную пляцоўку, а брыгада добраўпарадкавання асфальтуе тратуары і вуліцы, саджае маладзенькія ліпкі і клёны. Грахоўскі.

[Фр. trottoir.]

тратуа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тратуара, размешчаны на тратуары. Тратуарныя пліты.

тратуа́рчык, ‑а, м.

Разм. Памянш.-ласк. да тратуар; вузкі тратуар. Так ішлі .. [Андрэй з бацькам] па драўлянаму тратуарчыку ў тры дошчачкі. Пестрак.

траты́л, ‑у, м.

Цвёрдае крышталічнае рэчыва жоўтага колеру з вялікай выбуховай сілай.

траты́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тратылу.

тра́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Памянш.-ласк. да трава; невысокая трава. У бабкі Евы, ой, няўпраўка: Замочыць дождж яе мурог, А ён зялёненькі, падсох — Ну, як кудзеля тая траўка. Колас.

траўле́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. травіць ​1.

траўле́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. травіць ​2.