дагука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Гукаючы каго‑н., прымусіць адазвацца, адгукнуцца. — Брыгадзір! Ніяк не дагукацца. Мурашка.
дагу́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дагульваць — дагуляць.
дагу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дагуляцца.
2. Зал. да дагульваць (гл. дагуляць у 2 знач.).
дагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дагуляць.
дагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм.
1. Гуляннем давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дагуляцца да прастуды.
2. перан. Нажыць сабе непрыемнасці легкадумнымі паводзінамі. — Сам вінаваты. Усюды нос свой соваў... Вось і дагуляўся. Бажко. — Ты браце, дагуляешся да таго, што мы цябе выключым зусім з нашай брыгады. Дубоўка.
дагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. Скончыць гуляць; гуляючы, правесці астатак часу (свята, адпачынку, канікул і пад.). Дагуляць вяселле. Дагуляць летнія канікулы.
2. Скончыць гульню ў што‑н. Дагуляць партыю ў шахматы.
дагэ́туль, прысл.
1. Да гэтага часу. На нетрах і балотах, якімі .. не праходзіў дагэтуль жывы чалавек, Валенцюкевіч павёў атрад на поўнач. Брыль.
2. Разм. Да гэтага месца. Дайсці дагэтуль.
дадава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дадаваць — дадаць.
дадава́цца, ‑даецца; незак.
1. Незак. да дадацца.
2. Зал. да дадаваць.
дадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае.
Незак. да дадаць.