Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

і́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да ікаць.

іко́л, ікла́; мн. і́клы (з ліч. 2, 3, 4 іклы́), і́клаў; м.

1. Зуб, які знаходзіцца паміж разцамі і перадкарэннымі зубамі (у чалавека і млекакормячых).

2. Зуб вялікіх памераў, які выступае з рота і служыць для нападу і абароны (у слана, кабана і іншых жывёл). Вепр, відаць, немалады, бо такую форму іклаў самцы дзікай свінні набываюць толькі на шостым-сёмым годзе жыцця. В. Вольскі.

іко́на, ‑ы. ж.

Малюнак бога або святога як прадмет рэлігійнага пакланення; абраз ​1. На покуці вялікая ікона нейкага святога, за сталом на канапе зложаны адзін на адзін старыя альбомы... Чорны.

[Грэч. eikōn — малюнак, абраз, падабенства.]

іко́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іконы. Іконны жывапіс.

ікра́, ‑ы, ж.

1. Змацаваная сліззю маса зернепадобных яечак, якія адкладваюцца рыбамі, земнаводнымі, малюскамі і іншымі воднымі жывёламі. Ікра жабы. □ Акунь адкладвае ікру ў адзін прыём, таму і нераст у яго цягнецца не больш 3–5 дзён. Матрунёнак. // Харчовы прадукт, які атрымліваецца шляхам апрацоўкі зернепадобных яечак рыбы. Бутэрброд з ікрой.

2. (пераважна з азначэннем). Яда з дробна пасечанай агародніны, грыбоў і інш. Кабачковая ікра. Баклажанавая ікра.

•••

Зярністая ікра — сорт чорнай ікры, прасоленай у непрацёртым выглядзе (у паюсах).

Паюсная ікра — сорт чорнай прасаванай салёнай ікры.

Чорная ікра — ікра асятровых рыб (бялугі, сяўругі, асятра і інш.).

Чырвоная ікра — ікра ласасёвых рыб (кеты, гарбушы і інш.).

ікра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Рыбіна, якая мае ў сабе ікру.

ікраны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае ў сабе ікру. Ікраная рыба.

2. Які мае адносіны да ікры. Ікраная бочка.

ікры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Асобнае зернетка ікры. Асаблівых змен у нашым акварыуме не наглядалася: хіба толькі што ікрынкі крыху пабольшалі і набухлі. Якімовіч.

ікры́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сабе многа ікры. Ікрыстая кета.

ікс, ‑а, м.

1. Назва трэцяй ад канца літары (x) лацінскага алфавіта.

2. Невядомая велічыня, якая абазначаецца гэтай літарай (побач з літарамі y, z). // Умоўнае абазначэнне невядомай або знарок не названай асобы.