Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шматбако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго‑н. Шматбаковы дагавор. Шматбаковыя пагадненні.

2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю; рознабаковы. Шматбаковая дапамога. Шматбаковая адукацыя. □ Працэсы, характэрныя для жыцця сялянства канца XIX і пачатку XX ст.. знайшлі.. [у творах Я. Купалы] шматбаковае адлюстраванне. Івашын.

шматво́пытнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць шматвопытнага.

шматво́пытны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікі, багаты вопыт. Цяжка гутарыць з гэтым шматвопытным чалавекам. Шамякін.

шматвяко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які існуе, дзейнічае на працягу многіх вякоў. Шматвяковыя традыцыі. □ Сапраўды ля вёскі Варонча, што пад Навагрудкам, існуе шматвяковы дуб, звязаны з імем Міцкевіча. Караткевіч.

шматгадзі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца шмат гадзін. [Несцяровіч] доўга хадзіў па вуліцах, пакуль не прыходзілі ў раўнавагу ногі, нязвыклыя з шматгадзіннай нерухомасцю. Чорны.

шматгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, працягваецца шмат гадоў. Шматгадовая дзейнасць. Шматгадовы вопыт.

2. Спец. Які расце некалькі ці шмат гадоў (пра расліны). Шматгадовыя травы. □ Уся плошча забрукавана, акаймавана гранітам і абсаджана шматгадовымі ліпамі. «Беларусь». Для прыгатавання сенажу ўсюды выкарыстоўваецца атава сеяных шматгадовых і прыродных траў. «Звязда».

шматгаліно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ці шмат галін; які займаецца рознабаковай дзейнасцю. Шматгаліновая гаспадарка.

шматгало́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ці шмат галоў (пра міфічных істот). Шматгаловая гідра. Шматгалосы дракон. // У склад якога ўваходзіць шмат людзей ці жывёл. [Людзі] перакідваліся рэплікамі, гікалі, спрачаліся. І над шматгаловай плынню пляскаўся тлум. Карпаў.

шматгало́снасць, ‑і, ж.

Тое, што і шматгалоссе.

шматгало́ссе, ‑я, н.

1. Адначасовае гучанне, спалучэнне ў вакальным ці інструментальным творы некалькіх галасоў; поліфанія. Купалу найбольш вабіла жывая традыцыя народнай паэтыкі з яе фальклорна-рамантычнай ідэалізацыяй, прыцягвалі шматгалоссе, музыка, мелодыка, асацыятыўна-вобразны лад песні, легенды, паэтычнага падання. Навуменка.

2. Разм. Бязладны шум, які ствараецца многімі галасамі, гукамі, што гучаць адначасова. Сярод кірмашовага шматгалосся чуліся песні сляпых жабракоў. Хомчанка.