Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трэна́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэнажу; прызначаны для трэнажу. Трэнажныя заняткі. Трэнажная праграма.

трэнажо́р, ‑а, м.

Вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіравання машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў і пад.

трэ́нер, ‑а, м.

Той, хто кіруе чыёй‑н. трэніроўкай; спартсмен, спецыяліст, які навучае якому‑н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім. Трэнер гімнастычнай секцыі. Трэнер футбольнай каманды. Трэнер па боксу.

[Англ. trainer.]

трэ́нераў, ‑ава.

Разм. Які належыць трэнеру; уласцівы яму. «Каб бегаць на каньках, трэба мець талент», — перадала [Клара] .. [Славе] трэнераў прысуд. Хомчанка.

трэ́нерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэнера. Трэнерская школа.

трэ́нзель, ‑я, м.

Металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, націскаючы на язык і куткі рота, а таксама ланцужок для ўтрымання муштука ў роце каня.

[Ад ням. Trense.]

трэнзе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Ланцужок трэнзеля.

трэ́нзельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэнзеля.

трэ́нінг, ‑у, м.

Спец. Трэніроўка, а таксама выкананне спецыяльнага трэніровачнага рэжыму. Трэнінг коней. Трэнінг плыўцоў. Трэнінг балерыны.

[Англ. training.]

трэнірава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан трэніраванага. Трэніраванасць сэрца. Трэніраванасць спартсмена.