бля́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Кавалачак бляхі (у 1 знач.).
2. Памянш. да бляха (у 2 знач.). З шапкі былі ўжо сарваны ўсе тыя бляшкі, якія раней паказвалі, да войска якой дзяржавы гэты салдат належаў. Чорны.
бляя́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. бляяць. // Гукі, падобныя на крык авечкі, якія ўтвараюцца пры палёце бакасоў.
бляя́ць, бляе; незак.
Крычаць (пра авечак). То там, то сям з саней падавала свой прарэзлівы голас свіння, бляяла авечка. Колас.