бескары́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які зроблены без жадання атрымаць асабістую карысць. Бескарыслівы высакародны ўчынак. Бескарыслівая дапамога. // Якому не характэрна карыслівасць, імкненне да асабістай выгады. Бескарыслівае служэнне народу.
бескары́сна,
1. Прысл. да бескарысны.
2. у знач. вык. Дарэмна, дарма. Бескарысна пра гібель пісаць на пергаменце. Куляшоў.
бескары́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бескарыснага; непатрэбнасць. У той жа час Клямт з прыкрасцю заўважыў, што некаторыя яго салдаты б’юцца без ўздыму, як бы загадзя разумеючы бескарыснасць сваіх ахвяр. Мележ.
бескары́сны, ‑ая, ‑ае.
Які не прыносіць карысці; дарэмны. Даўно ўжо кінуў Сымон пісаць заявы ў розныя інстанцыі — гэта была бескарысная работа. Самуйлёнак.
бескасцёвы, ‑ая, ‑ае.
Які не мае касцей, касцяка.
бескаштары́сны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае каштарысу, робіцца без каштарысу. Бескаштарысныя расходы.
бескілявы́, ‑ая, ‑ое.
Спец.
1. Які не мае кіля. Бескілявая птушка.
2. у знач. наз. бескілявы́я, ‑ых. Падатрад птушак, якія не могуць лятаць (да іх належаць атрады: страусы, нанду, казуары і інш.); птушкі-бегуны.
бескісларо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае, не ўтрымлівае ў сабе кіслароду. Бескіслародныя кіслоты. Бескіслароднае асяроддзе.
бесклапо́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесклапотнага; бестурботнасць. Букрэева бесклапотнасць і багатырскі яго сон заспакоілі трохі дзеда Талаша. Колас. Успаміны нагадвалі.. [Міколу і Наташы] начыста сцёртую суровым часам шчаслівую бесклапотнасць іх маладосці. Краўчанка.