Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дысерта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прыгодны, дастатковы для напісання дысертацыі. Дысертабельная тэма.

дысерта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто працуе над дысертацыяй, абараняе дысертацыю. — Вось, — паказаў на Рыгора Сцяпан Раманавіч. — Наш дысертант. Таленавіты малады вучоны. Арабей.

дысерта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дысертант.

дысерта́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысертанта.

дысертацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысертацыі. Дысертацыйная работа.

дысерта́цыя, ‑і. ж.

Навуковая праца, якая пішацца для атрымання вучонай ступені. Кандыдацкая дысертацыя. Доктарская дысертацыя. Абарона дысертацыі.

[Ад лац. dissertatio — разважанне, пошукі.]

дысідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Той, хто не належыць да пануючага ў краіне веравызнання або не прызнае яго; вераадступнік.

[Ад лац. dissidens, dissidentis — нязгодны.]

дысідэ́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дысідэнт.

дысідэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысідэнта.

дысімілява́цца, ‑люецца; зак. і незак.

Распадабніцца (распадабняцца). Гукі дысіміляваліся (дысімілююцца).