Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адво́дак, ‑дка, м.

1. Галінка або частка кораня з вочкамі, пасаджаныя ў зямлю асобна ад мацярынскай расліны. Чаранковы адводак.

2. Пчаліны рой, які толькі што ўтварыўся і аддзяліўся ад старога. У раёне дзеду пашанцавала: ён прывёз аж цэлых дзесяць новых вулляў для перасадак у іх «адводкаў» з дужых сем’яў. Якімовіч.

адво́дзіцца, ‑водзіцца; незак.

Зал. да адводзіць.

адво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.

Незак. да адвесці.

адво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адводзіць — адвесці (у 6 знач.).

2. Спец. Прыстасаванне ў станках для пераводу рэменя з рабочага шківа на халасты і наадварот.

адво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для адводу чаго‑н. убок. Адводная канава. □ На Фінляндскім вакзале са шкляных дахаў і адводных груб струменямі сплывае дажджавая вада. Лупсякоў.

адво́з, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвозіць — адвезці.

адво́зіцца, ‑возіцца; незак.

Зал. да адвозіць.

адво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да адвезці.

адво́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць адвольнага. Адвольнасць рухаў. Адвольнасць вывадаў.

адво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Нічым не абмежаваны, вольны, што выконваецца паводле ўласнага жадання. Акружнасць адвольнага радыуса.

2. Які праводзіцца самавольна, паводле свайго ўласнага меркавання, капрызу. Адвольнае распараджэнне.

3. Непераканаўчы, бяздоказны, які не выклікаецца неабходнасцю, беспадстаўны. Адвольнае тлумачэнне.