Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адво́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адворваць.

адво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адараць ​1.

адво́страны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвастрыць.

адво́стрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвастрыць.

адву́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвучыць.

адву́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвучваць — адвучыць.

адву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адвучыцца (у 1 знач.).

адву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвучыць.

адвучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.

1. ад чаго і з інф. Адвыкнуць ад чаго‑н. Колькі ні смяяліся з .. [Якавенкі] таварышы, ён усё не мог адвучыцца ад гэтага нязграбнага жэста. Мележ. Адвучылася смяяцца [Малання] за вайну, дык і цяпер яшчэ ўсё не наважыцца. Кулакоўскі.

2. Разм. Закончыць навучанне, перастаць вучыцца. Адвучылася Люба ў гімназіі. І радасна адначасна было ад гэтага і сумна. Мурашка.

адвучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што.

1. Прымусіць адвыкнуць ад чаго‑н. Адвучыць ад дрэннай прывычкі. □ Тры гады, якія пражыла Малання ў горадзе, адвучылі Кандрата бачыць у ёй сваю сялянку. Галавач. [Трахім:] — Мне яшчэ ў маладосці адзін вучоны чалавек гаварыў: «Калі ваўку не даваць мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва». Пальчэўскі.

2. Разм. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць.