Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дынасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дынастыі. Дынастычныя інтарэсы. Дынастычная вайна.

дына́стыя, ‑і, ж.

Некалькі манархаў з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін другога на троне. Дынастыя Раманавых. Дынастыя Бурбонаў.

[Грэч. dynasteia.]

ды́нга,

Дзікі сабака, які водзіцца ў Аўстраліі.

[Англ. dingo.]

ды́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыні. Дынны сок.

ды́ня, ‑і, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом.

2. Круглы або авальны плод гэтай расліны з сакавітай, салодкай, пахучай мякаццю.

дып...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «дыпламатычны», напрыклад: дыпкупэ, дыпкур’ер.

дыпкур’е́р, ‑а, м.

Службовая асоба, якая дастаўляе дыпламатычную пошту; дыпламатычны кур’ер.

дыплако́к, ‑а, м.

Род шарападобных бактэрый (узбуджальнікаў хвароб, сапрафітаў і пад.), якія размяшчаюцца парамі.

[Ад грэч. doplóos — двайны і kókkos — зерне.]

дыпламава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які атрымаў дыплом, мае дыплом, з дыпломам. Дыпламаваны інжынер.

дыплама́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Студэнт, які выконвае дыпломную работу. — Я студэнт Ленінградскага архітэктурнага. Дыпламант. Гэта мой дыпломны праект. Шамякін.

2. Удзельнік конкурсу, агляду і пад., узнагароджаны дыпломам. Дыпламант конкурсу музыкантаў.