тампанава́цца, ‑нуецца; незак.
Зал. да тампанаваць.
тампанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Спец. Увесці (уводзіць) тампон (тампопы); зрабіць (рабіць) тампанаду.
тампана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Спец. Увядзенне ў рану або поласць тампона (тампонаў).
[Ням. Tamponade.]
тампана́ж, ‑у, м.
Спец. Запаўненне цэментам трэшчын, расколін у горных пародах, каб прадухіліць прасочванне вады з іх у буравыя свідравіны.
[Фр. tamponnage.]
тампана́жны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для тампанажу. Тампанажны цэмент.
тампана́цыя, ‑і, ж.
Спец. Тое, што і тампанада.
тампліе́р, ‑а, м.
Гіст. Член сярэдневяковага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна.
[Фр. templier ад лац. templum — храм.]
тампо́н, ‑а, м.
Стэрылізаваны кавалачак ваты або марлі (бінту), які ўводзіцца ў рану або поласць для спынення крывацёку або для выдалення гною.
[Фр. tampon.]
тамта́м, ‑а, м.
Ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга. У цяжкаватых .. рытмах гэтага верша нібы адчуваецца няўхільнае нарастанне глухога гулу, трывожнага і пагрозлівага, як гукі славутых тамтамаў. Бугаёў.
[Фр. tam-tam з інд.]
таму́, прысл.
1. Па гэтай прычыне, вось чаму. [Характар мужа], відаць, добра разумела Зіна, таму і сама маўчала і прасіла, каб Ярмолаў нічога насупроць не гаварыў. Кулакоўскі. Вада ў іншыя гады даходзіла не толькі да хат, але пападала і ў хаты .. Таму і гразі хапала ад марозаў да марозаў. Чарнышэвіч.
2. Разм. З гэтай (такой) мэтай. — Пойдзем у кіно? — Я таму і зайшоў да цябе.
3. у знач. выніковага злучн. Ужываецца для надпарадкавання даданых выніковых сказаў з прычынным адценнем (звычайна ў спалучэнні са злучнікам або часціцай «і»). Шчокі дзяўчыны разгарэліся на марозе, і таму вочы здаваліся надзвычай блакітнымі і яснымі. Шыцік. [Іван Аўдолевіч] прыехаў следам за намі, у гушчар далёка не палез, сасну спусціў маладую, — таму вось і гатоў, ужо ўвязвае воз. Брыль. [Тацяна] проста не зводзіла вачэй з маладога чалавека. І таму, напэўна, што ён першы прынёс гэту незвычайную вестку. Васілёнак. // Уваходзіць у склад састаўнога прычыннага злучніка таму што. Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая. Мележ. [Даніла:] Не гарачыся, дзед, даслухай да канца. Я кажу так не таму, што шкадую гэту гадзіну, а таму, што хачу выратаваць людзей, якіх чакае смерць. Крапіва.