га́лачка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да галка 1; маладая галка. Без роднай мамачкі заклююць галачкі. З нар.
га́лачка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да галка 2.
галашта́ннік, ‑а, м.
Разм. неадабр. Пра таго, хто ходзіць без штаноў, напаўраздзеты (звычайна аб дзецях).
галашта́нны, ‑ая, ‑ае.
Разм. неадабр. Без штаноў, напаўраздзеты. Галаштанны хлапчук.
галашчо́к, ‑у, м.
Абл. Вялікі мароз з ветрам (звычайна ў пачатку зімы да выпадзення снегу). Вось аднойчы ўдарыў галашчок, падзьмуў халодны, сіберны вецер і аднекуль прыгнаў цёмныя, нізкія хмары. Сачанка.
галашэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. галасіць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўявіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца. Шчарбатаў.
2. Від даўнейшых народных абрадавых песень: плач з выпадку смерці, выхаду замуж і пад. Маналогі Крыстыны пабудаваны на.. імправізацыі беларускіх.. песень і галашэнняў. «Полымя».
галга́н, ‑а, м.
Уст. лаянк. Галадранец; нягоднік. Пан пачынае з высокага ганка: — Як ты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратам? Дубоўка. — Хапай, хапай яго, галгана! — закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша! Якімовіч.
[З польск.]
галго́фа, ‑ы, ж.
1. Месца паблізу Іерусаліма, дзе, паводле біблейскіх паданняў, праводзілася пакаранне і дзе быў распяты Хрыстос.
2. перан. Месца нягод і пакуты, крыніца няшчасця. Вось яно маячыць ужо.. на спадах блізкай гары, славутае Каджорскае шасэ, галгофа многіх. Самуйлёнак.
[З арамейскай.]
гале́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. галіць і галіцца.
гале́нь, ‑льня, м.
Абл. Стары венік без лісця; дзяркач. Маці, відаць, цэлы гай.. гальнёў сшаравала, Пакуль падлога Зрабілася гладкая. Барадулін.
гале́ра, ‑ы, ж.
Вялікае драўлянае мнагавёсельнае ваеннае судна (да пачатку 19 ст.).
[Іт. galera.]