дыктава́цца, ‑туецца;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuдыктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе;
1. Вымаўляць, зачытваць што‑н. уголас з тым, каб слухачы (слухач) запісвалі.
2. Загадваць, прадпісваць што‑н. для безагаворачнага выканання.
дыкта́нт, ‑а,
Вучэбная або праверачная пісьмовая работа па правапісу — запісванне тэксту пад дыктоўку з далейшым аналізам правільнасці яго напісання.
ды́ктар, ‑а,
Супрацоўнік радыё або тэлебачання, які чытае тэкст перад мікрафонам.
[Ад лац. dictor — той, хто гаворыць.]
ды́ктарка, ‑і,
ды́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыктара, уласцівы яму.
дыкта́т, ‑у,
1. У міжнародным праве — несправядлівае пагадненне, дагавор, абавязацельства, навязаныя адной дзяржавай другой супроць яе волі.
2. Палітыка навязвання сваіх умоў, патрабаванняў моцнай краінай больш слабай краіне.
[Ням. Diktat з лац.]
дыкта́тар, ‑а,
1. Асоба, якая карыстаецца неабмежаванай уладай у кіраванні дзяржавай.
2. У Старажытным Рыме — службовая асоба, якая прызначалася сенатам у выпадку знешняй або ўнутранай небяспекі для дзяржавы і мела неабмежаваныя паўнамоцтвы.
[Лац. dictator.]
дыкта́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыктатара, уласцівы яму.
дыкта́тарства, ‑а,
1. Знаходжанне ва ўладзе ў якасці дыктатара.
2. Паводзіны дыктатара.