Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыва́ншчык, ‑а, м.

Майстар па вырабу дываноў.

дыва́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да дываншчык.

дыверге́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Разыходжанне, расчапленне.

[Ад лац. divergium.]

дыверса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто праводзіць дыверсію (у 1 знач.), займаецца дыверсіямі.

дыверса́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дыверсант.

дыверса́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да дыверсанта. Дыверсанцкія прылады.

дыверсі́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дыверсіяй, правядзеннем дыверсій. Дыверсійная дзейнасць. Дыверсійная група.

дыве́рсія, ‑і, ж.

1. Акт вывядзення са строю ваенных і інш. важных аб’ектаў агентамі варожай дзяржавы або партызанамі ў тыле акупантаў. Атрад Заслонава наладжваў дыверсіі ў дэпо. Было, што за ноч падрыўнікі паспявалі зрабіць дзве дыверсіі. Сіняўскі.

2. Ваенная аперацыя, якая праводзіцца, каб адцягнуць увагу праціўніка ад месца нанясення галоўнага ўдару.

3. перан. Правакацыйная прапаганда ў друку імперыялістычных дзяржаў, накіраваная супраць краін сацыялізма. У сваіх ідэалагічных дыверсіях імперыялісты сканцэнтроўваюць намаганні перш за ўсё на тым, каб атруціць свядомасць падрастаючага пакалення. Машэраў.

[Фр. diversio — адхіленне.]

дывертысме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Канцэртная праграма ў эстрадных тэатрах, а таксама ўстаўныя танцавальныя нумары ў оперы і балеце, не звязаныя з сюжэтам.

[Фр. divertissement.]

дывідэ́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

У капіталістычным грамадстве — прыбытак, які атрымліваюць удзельнікі якога‑н. прадпрыемства прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.

[Ад лац. dividendum — тое, што належыць падзяліць.]