ламаі́зм, ‑у, м.
Від будызму, які ўзнік у Тыбеце і Манголіі.
ламаі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ламаіста, ламаізму.
лама́ка, ‑і, м. і ж.
Разм.
1. ДМ ‑мацы, ж. Старая або сапсаваная рэч. [Салавей:] — А з чаго страляць будзеце? [Сымон:] — Такія-сякія ламакі знойдуцца, там мо і чаго лепшага расстараемся. Грахоўскі. // ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑мацы, Т ‑ай (‑аю), ж.; перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых). [Каваль:] — Ну, і што там [у тэлеграме] патрабуюць ад такога старога ламакі, як я? Паслядовіч.
2. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑мацы, Т ‑ай (‑аю), ж. Чалавек, які крыўляецца.
ламані́на,
Разм.
1. Тупыя працяглыя болі ў касцях, суставах, мышцах. Хоць і адчувалася яшчэ ламаніна ў касцях і кружылася галава, але Рыгор узяўся за справу. Барашка.
2. перан. Знішчэнне, разбурэнне чаго‑н. старога, традыцыйнага; ломка. [Ячны:] — Я гэта, брат, чытаў нядаўна «Цаліну» і думаў, — няўжо і ў нас, калі калгас будзем рабіць, такая самая ламаніна пачнецца, як там?.. Брыль. // Неспакой, беспарадак, мітусня, выкліканыя нечаканай пераменай. Брат раптам ажывіўся і гаварыў далей: — Ламаніна там нейкая ідзе... І што цікава,.. што ламаніну.. распачалі жанчыны. Чарнышэвіч.
лама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Паляўнічая стрэльба, якая зараджаецца гатовымі набоямі ў гільзах; пераломнае ружжо. Няхай стрэльба — не ламанка, Але стрэліць — зробіць знак... То не стрэльба, а каханка, Нават старасць ёй не брак. Колас.
лама́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. ламаць (у 1 знач.).
ламану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. каго-што. Аднакр. да ламаць (у 1–4 і 6 знач.).
2. Разм. Хутка пайсці, пабегчы; кінуцца ў бок. Хвіліна роздуму — і Міша напрасткі ламануў да хутара. Арочка.
лама́нцы, ‑аў; адз. ламанец, ‑нца, м.
Абл. Ежа — піражкі або кавалкі скавародніка з кіслага пшанічнага цеста, залітыя канапляным малаком і падсмажаныя. За квасам елі верашчаку, А потым блінчыкі на маку, А там ламанцы, праснакі З пшанічнай добрае мукі. Колас.
лама́ны і ло́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Паламаны, сапсаваны, няспраўны. [Ярмоленка:] — Учора мы з Сяргеем цэлы дзень хадзілі па брыгадах — амаль нічога няма. Калёсы і тыя ламаныя. Сіўцоў.
2. Няправільны, скажоны (пра мову, гаворку, словы). Вечарам непадалёку ад крэпасці скаваў бранявік з рэпрадуктарам, і дыктар на ламанай рускай мове прапаноўваў здацца, абяцаючы жыццё. Лупсякоў.
3. Няроўны, загнуты пад вуглом. [Старшы лейтэнант] узяў з цвічка фуражку, насунуў па прывычцы глыбока на ламаныя густыя бровы. Мележ. Лінія .. палёту [самалёта] была ломаная, часам пакручастая. Алешка.
•••
Ламаная (ломаная) лінія гл. лінія.
Ламаны (ломаны) радок гл. радок.
Гроша ломанага не варты гл. варты.