Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дагніва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагніць.

дагні́сці і дагні́ць, ‑гнію, ‑гніеш, ‑гніе; пр. дагніў, ‑ла, ‑ло; зак.

Згніць зусім, да канца. Буралом дагніў. Трэскі дагнілі.

даго́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дагодлівага.

даго́длівы, ‑ая, ‑ае.

Услужлівы, угодлівы. Ласкавая, дагодлівая і яшчэ рухавая кабета,.. [цётка Макрына] вельмі ўпадала за сваімі «нявестачкамі». Ракітны.

даго́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дагаліць.

даго́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пагаліцца.

2. Зал. да дагольваць.

даго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагаліць.

даграба́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да даграбаць.

даграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагрэбці.

дагру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дагрузіць.