Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зацві́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зацвіў (у 4, 5 знач.); заплеснелы. Зацвілы хлеб. Зацвілая вада. □ [Кулеш] дакрануўся дрыжачымі рукамі да зацвілага, слізкага дна лодкі. Шамякін.

зацвісці́, ‑цвіту, ‑цвіцеш, ‑цвіце; ‑цвіцём, ‑цвіцяце; зак.

1. Пачаць цвісці; распусціцца, раскрыцца (пра кветку). Марына Паўлаўна тлумачыла дзецям, якія кветкі дзе трэба садзіць, каб тады, калі яны зацвітуць, быў прыгожы падбор фарбаў. Васілевіч. // Пакрыцца кветкамі. Сад зацвіў. □ Паглядзіш з горкі ўвесну, як зацвітуць дрэвы, здаецца, быццам хтосьці ўсё малаком абліў. Пальчэўскі.

2. перан. Зрабіцца радасным, ажыўленым (пра чалавека, яго твар, вочы). Як глянула на гэту фатаграфію, радасцю зацвіла дзяўчына, і шчокі яе макам загарэліся. Колас. Зацвіў усмешкай.. бацькаў твар. Астрэйка.

3. перан. Пачаць пышна развівацца; расквітнець. І па волі вялікага Леніна Дружна рушаць атрады на бой, Каб жыццё і квяціста і зелена Зацвіло над Бярозай-ракой. Глебка.

4. Пакрыцца, напоўніцца водарасцямі (пра ваду). Вада зацвіла.

5. Пакрыцца цвіллю, плесняй. Хлеб зацвіў. Сыр зацвіў.

6. Пакрыцца плямамі (пра шкло, метал).

зацвіта́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зацвітаць — зацвісці; пачатак цвіцення. Зацвітанне садоў.

зацвіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацвісці.

зацвы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць цвыркаць. // Цвыркнуць некалькі разоў запар. [Цвыркун] зацвыркаў на ўвесь голас, але нібыта папярхнуўся, тут жа змоўк. Хадкевіч.

зацвярджа́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зацвердзіцца.

2. Зал. да зацвярджаць.

зацвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацвердзіць.

зацвярджэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зацвярджаць — зацвердзіць і зацвярджацца — зацвердзіцца.

зацвярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым, каляным. На страсе ў хляве зацвярдзелымі грудкамі зелянее мох. Скрыган.

2. Які вымаўляецца заўсёды цвёрда (пра гукі беларускай мовы дж, ж, р, ц, ч, ш). Зацвярдзелыя зычныя.

зацвярдзе́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. зацвярдзець.

2. У медыцыне — зацвярдзелы ўчастак жывой тканкі; пухліна.