Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

заху́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. захутваць — захутаць.

заху́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да захутацца.

2. Зал. да захутваць.

заху́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да захутаць.

зацалава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зацалаваць ​1.

зацалава́ць ​1, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

Абсыпаць, пакрыць пацалункамі. Мы павіталіся з.. [малой], як дарослыя, а любасці ў маёй душы было настолькі больш, што мне, каб выказаць яе, трэба было б на рукі ўзяць, зацалаваць дзяўчынку, як дзіця. Брыль. // Стаміць пацалункамі. Сашка і цяпер памятаў, як.. [цётка] яго ледзь не зацалавала, як увесь час гладзіла па стрыжаных жорсткіх валасах. Ус.

зацалава́ць ​2, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.

Разм. Пачаць цалаваць.

зацарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Пачаць дараваць.

зацве́рджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зацвердзіць.

зацве́рдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Зрабіцца афіцыйна прызнаным; узаконіцца. Уласнік гэтага [заводскага] пляца, паспеўшы зацвердзіцца ў правах спадчыннасці, падаў на ўласніка завода ў суд. Чорны.

зацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Прызнаць афіцыйна ўстаноўленым, прынятым. Зацвердзіць пяцігадовы план. Зацвердзіць праект. Зацвердзіць парадак дня сходу. // Аформіць юрыдычна, у законным парадку. Войт патрабаваў вярнуць стары магістрат да кіравання горадам. Гэты прысуд зацвердзіў кароль. Шынклер.

2. каго. Афіцыйна прызначыць каго‑н. куды‑н. або кім‑н. Зацвердзіць на пасаду дырэктара. Зацвердзіць загадчыкам фермы. // Юрыдычна пацвердзіць законнасць чыіх‑н. правоў, абавязкаў і пад. Зацвердзіць дзяцей у правах спадчыны.

зацвердзява́ць, ‑ае.

Незак. да зацвярдзець.