Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

захо́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да заходніцтва, да заходніка. Заходніцкія ідэі.

захо́дніцтва, ‑а, н.

Грамадская плынь у Расіі ў 30–50‑я гады 19 ст., прадстаўнік якой, у адрозненне ад славянафілаў, адстойвалі для Расіі заходнееўрапейскі, капіталістычны шлях развіцця.

захо́п, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. захопліваць — захапіць (у 1 знач.).

2. Гвалтоўнае прысваенне чаго‑н., авалоданне чым‑н. Захоп улады. Захоп тэрыторыі. Захоп сялянамі памешчыцкіх зямель.

3. Тое, што і захват.

захо́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад захапіць.

захо́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. захопліваць — захапіць.

захо́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да захопліваць.

захо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да захапіць.

захо́пнік, ‑а, м.

Той, хто імкнецца да гвалтоўнага авалодання чым‑н., хто ажыццяўляе захоп; заваёўнік. Чужаземныя захопнікі.

захо́пніца, ‑ы, ж.

Жан. да захопнік.

захо́пніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да захопу, звязаны з імкненнем гвалтоўна авалодаць чым‑н. Захопніцкія войны. Захопніцкая палітыка.