захмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць п’яным; ап’янець. Пракоп шчыра зычыў дабра Шарупічам, усе тосты здаваліся яму важнымі, і ён крыху захмялеў. Карпаў. [Юзік] адзін выпіў усю гарэлку, з’еў цэлага селядца і парадкам захмялеў. Чарнышэвіч.
захны́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць хныкаць.
захо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. заходзіць — зайсці (у 1, 4 знач.). // Асобнае дзеянне з тых, што паўтараюцца, могуць паўтарацца (ужываецца з прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі). Самалёт рабіў другі заход над вузкім фіёрдам Альта. Шамякін. Амаль у кожны заход траплялася сякая-такая дробная рыбка. Колас.
2. Прыём (ужываецца з колькаснымі лічэбнікамі). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два заходы. Навуменка.
•••
Адным заходам — заадно, за адным разам.
захо́дзіцца 1, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца.
Незак. да зайсціся 1.
захо́дзіцца 2, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца.
Незак. да зайсціся 2.
захо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.
Незак. да зайсці.
захо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Які робіцца, ствараецца з вялікай сілай, пачуццём і пад. [Клён] то ледзь варушыць асобнымі лістамі, то раптам заходзіцца, зашуміць ад дыхання ракі ўсім багатым шатром, і тады ўжо не так ляскоча ў вушах страснае і заходлівае крумканне жаб, ад якога аж звініць начное паветра. Ракітны. Іграе Андрэй Андрэевіч, ходзяць ходырам рукі, з імі ў руху вясёлым, заходлівым скачуць ногі. Лынькоў.
2. Які лёгка паддаецца раздражненням, часта заходзіцца ад плачу, гневу і пад. Заходлівае дзіця.
заходне...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «заходні»: заходнебеларускі, заходнеславянскі.
захо́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца на захадзе, які ідзе з захаду, проціл. усходні. Заходняя частка краіны. Заходні напрамак. Заходні вецер.
2. Які мае адносіны да Захаду. Заходняя культура. Заходняя мода.
захо́днік, ‑а, м.
Прыхільнік заходніцтва. Гурток заходнікаў.