вы́квацаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выквацаць.
2. у знач. прым. Вымазаны, забруджаны ў што‑н.
вы́квацацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Вымазацца, запэцкацца ў што‑н. Выквацацца ў гразь.
вы́квацаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Вымазаць, запэцкаць каго‑, што‑н. у што‑н. Выквацаць рукі ў цеста.
выква́шванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выквашваць — выквасіць.
выква́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выквасіцца.
2. Зал. да выквашваць.
выква́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выквасіць.
вы́кід, ‑у, М ‑дзе, м.
Дзеянне паводле дзеясл. выкіда́ць 1 — выкінуць (у 3 знач.).
выкіда́льнік, ‑а, м.
Прыстасаванне ў затворы замка агнястрэльнай зброі, якое служыць для аўтаматычнага выкідання стрэляных гільз.
выкіда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. выкіда́ць 1 — выкінуць (у 1–3, 6, 7 знач.).
вы́кіданы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вы́кідаць.