Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

заслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак., што.

1. Дзейнасцю, паводзінамі выклікаць пэўныя адносіны да сябе; стаць вартым чаго‑н. Заслужыць любоў. Заслужыць павагу. □ Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер’е вучняў. Колас.

2. Набыць права на што‑н. службай, працай; атрымаць за службу, працу. Заслужыць права на адпачынак. Заслужыць медаль.

заслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Слухаючы што‑н., захапіцца, забыць на ўсё. Дзед умее расказваць такія цікавыя казкі, што заслухаешся. Рылько.

заслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выслухаць каго‑н. або што‑н. (на сходзе, пасяджэнні і пад.). Заслухаць справаздачу. □ Старшынёй абралі Ніну. Заслухалі Туміліна і Баўтрукова. Савіцкі.

заслу́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заслухваць — заслухаць.

заслу́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заслухацца.

2. Зал. да заслухваць.

заслу́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заслухаць.

заслухо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заслухоўваць — заслухаць.

заслухо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заслухацца.

2. Зал. да заслухоўваць.

заслухо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заслухаць.

заслядзі́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Пакрыць слядамі; запэцкаць, затаптаць. Заслядзіць падлогу.