заса́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да засады. Засадны атрад. Засадная група.
засаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Пачаць сакатаць. // Азвацца сокатам; прасакатаць. Куры дружна засакаталі і гэтак жа дружна пачалі збіраць.. зярняткі. Рылько. Недзе за лесам засакатала некалькі кулямётаў, і зноў усё сціхла. Шчарбатаў.
засакрэ́ціць, ‑рэчу, ‑рэціш, ‑рэціць; зак., каго-што.
1. Зрабіць сакрэтным, недаступным для агульнага карыстання, азнаямлення і пад. Засакрэціць дакументы. Засакрэціць вынаходства.
2. Разм. Дапусціць каго‑н. да сакрэтнай работы. Засакрэціць супрацоўніка.
засакрэ́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да засакрэчваць.
засакрэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засакрэціць.
засаладзі́цца, ‑лодзіцца; зак.
Зрабіцца салодкім.
засаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., што.
Зрабіць салодкім. Засаладзіць чай.
засале́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. засаляцца — засалі́цца.
•••
Засаленне глебы — працэс накаплення ў глебе мінеральных солей, якія перашкаджаюць земляробству.
заса́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад заса́ліць.
2. у знач. прым. Запэцканы, зашмальцаваны. [Афанасій] нацягнуў на вушы засаленую шапку і выйшаў. Лукша.
заса́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Запэцкацца ў што‑н. тлустае; зашмальцавацца.
засалі́цца, ‑со́ліцца; зак.
Зрабіцца салёным; прасаліцца. Глеба засалілася. Агуркі добра засаліліся.