засары́ць, ‑сару, ‑сорыш, ‑сорыць; зак., што.
Зрабіць засораным. Засарыць трубы.
засарэ́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. засорвацца — засарыцца.
за́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы; Р мн. ‑савак і (радзей) засо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Рухомая металічная або драўляная пласцінка на прабоях для запірання дзвярэй. Зачыніць дзверы на засаўку. □ Злева, ля вушака, было маленькае акенца, праз якое.. адмыкалі сені: пацягнеш за вяровачку — і адсунеш жалезную або драўляную засаўку. Дамашэвіч. // Прыстасаванне ў форме шырокай металічнай пласціны, якой закрываюць комін; юшка.
засачы́цца, ‑сочыцца; зак.
Пачаць сачыцца.
засваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Пачаць сваволіць.
засвае́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засвойваць — засвоіць.
засвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца; зак.
Пачаць сварыцца.
засва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго, за каго і без дап.
Разм. Дамовіцца аб шлюбе; сасватаць. — А ведаеш, Валя, ты жанчына прыгожая, і каб гэта раней, чэснае слова, я цябе засватаў бы. Лупсякоў.
засвая́льнасць, ‑і, ж.
Здольнасць засвойвацца свядомасцю або арганізмам. Добрая засваяльнасць праграмы вучнямі. Высокая засваяльнасць кармоў.
засвая́льны, ‑ая, ‑ае.
Здольны засвойвацца (свядомасцю або арганізмам). Лёгка засваяльная праграма. Лёгка засваяльныя рэчывы.