навальні́ца, ‑ы, ж.
1. Атмасферная з’ява — непагода з маланкай, громам, дажджом або градам і моцным ветрам. Закружыўся віхор, узнімаючы пыл. Насоўвалася вялізная чорная хмара, яе разрэзала маланка, потым ударыў раскацісты гром. Пачыналася навальніца. Гурскі. І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты. Лынькоў. // перан. Бурныя, грозныя падзеі. Адшумелі гарачыя дні Баявых, агнявых навальніц. Хведаровіч. Ваенная навальніца кідала яго па гітлераўскіх лагерах смерці. «Маладосць». // перан. Бурнае праяўленне якіх‑н. пачуццяў. І расла навальніца нянавісці дзікай і злосці. Глебка.
2. перан. Бяда, небяспека. Няхай цябе мінуць усе навалы, каб ты не ведала ніякіх навальніц! Дубоўка.
навальні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да навальніцы (у 1 знач.). Навальнічны дождж. □ З захаду, насустрач паслабеўшаму ветру, паволі пасоўваліся навальнічныя хмары, засланяючы сонца. Гурскі. // З частымі навальніцамі. Навальнічнае лета.
нава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да навалу, навалкі. Навальны спосаб пагрузкі. // Які прызначаны, служыць для кавалкі. Навальны механізм.
нава́льшчык, ‑а, м.
Той, хто навальвае што‑н.; рабочы ў шахце, які нагружае ваганеткі вугалем, рудой.
наваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Уволю, многа паваляцца.
наваля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Разм. Паваліць, перакуліць многа чаго‑н.
навамо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены па новай модзе. Навамодны касцюм.
2. Які нядаўна зрабіўся модным, хадавым. Навамоднае слова. Навамодны танец.
навандрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Уволю, многа павандраваць.
наванітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Разм. Напэцкаць ванітамі.