Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лакто́метр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння якасці малака па яго шчыльнасці.

[Ад лац. lac, lactis — малако і грэч. metréo — мераю.]

лаку́на, ‑ы, ж.

Спец.

1. У анатоміі — паглыбленне, пустата паміж танкамі або органамі. Лакуны міндалін.

2. Прагал, прапушчанае месца ў якім‑н. тэксце.

3. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.

[Ад лац. lacuna — паглыбленне, упадзіна.]

лакфіёль, ‑і, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі і чырвона-жоўтымі пахучымі кветкамі; жоўтафіёль.

ла́кцы, ‑аў; адз. лак, ‑а, м.; лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. лачкі, ‑чак; ж.

Народнасць, якая пражывае ў Дагестанскай АССР.

лакцявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да локця (у 1 знач.). Лакцявы сустаў. Лакцявая косць.

лал, ‑у, м.

Уст. Старая назва каштоўнага чырвонага каменя шпінелі.

[Перс. lál.]

ла́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лалу. // Упрыгожаны, аздоблены лалам. Лалавы пярсцёнак.

ла́ма 1, ‑ы, ж.

Паўднёваамерыканская бязгорбая ўючная жывёліна сямейства вярблюдаў.

[Ісп. llama.]

ла́ма 2, ‑ы, м.

Будыйскі манах-свяшчэннік у Тыбеце і Манголіі.

[Ад тыбецкага blama — вышэйшы.]

ламаві́к, ‑а, м.

1. Перавозчык цяжкіх грузаў. І ламавікі і рамізнікі з горада і ўсе аколічныя вёскі кожны дзень давалі каменданту .. фурманкі. Баранавых. // Фурманка, прыстасаваная для перавозкі такіх грузаў. Павольна сунецца абоз ламавікоў — на нязвыкла нізкіх калёсах нагружана жалезнае ламачча. «Беларусь».

2. Конь для перавозкі цяжкіх грузаў; цяжкавоз. У горад селянін прыехаў на кірмаш. І вось убачыў тут асілак наш, Што грузныя ламавікі Пудоў па сто вязуць мукі. Крапіва.

ламавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які прызначаны, служыць для перавозкі цяжкіх грузаў. Ламавы конь. □ Грукацелі па бруку велізарныя ламавыя падводы. Хведаровіч.

2. у знач. наз. ламавы́, ‑ога, м. Тое, што і ламавік. Цэлы шнур ламавых падвозіў .. прыпасы. Гартны. Не сціхала спрэчак завіруха, аж пакуль праз позні шум Масквы не пачуеш, як унізе глуха грукаюць падковы ламавых. Русецкі.