Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэтра́метр, ‑а, м.

У антычным вершаскладанні — чатырохпольны верш.

[Грэч. tetrametron.]

тэтраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэтраметра, заснаваны на ім. Тэтраметрычны верш.

тэтра́рх, ‑а, м.

Правіцель тэтрархіі (у 1 знач.).

тэтра́рхія, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — чацвёртая частка вобласці, якой кіраваў тэтрарх.

2. У Рымскай імперыі — падзел улады паміж чатырма правіцелямі, якія кіравалі рознымі часткамі імперыі; чатырохуладдзе.

[Грэч. tetrarchia — чатырохуладдзе.]

тэтрахо́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

У музыцы — чатырохступенны гукарад у аб’ёме кварты.

[Грэч. tetráchordon ад tetra — у складаных словах — чатыры і chordē — струна.]

тэтрацыклі́н, ‑у, м.

Лекавы сродак з групы антыбіётыкаў, які ўжываецца пры запаленні лёгкіх, дызентэрыі, коклюшы, сыпным тыфе і інш.

тэтрацыклі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэтрацыкліну, яго вырабу і выкарыстання. Тэтрацыклінавая мазь.

тэтра́эдр, ‑а, м.

Спец. Правільны чатырохграннік, кожная грань якога мае форму трохвугольніка.

[Грэч. tetráedron ад tetra — у складаных словах — чатыры і hédra — аснова.]

тэтраэдры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал з падкласа складаных сульфідаў.

тэтры́л, ‑у, м.

Выбуховае рэчыва ў выглядзе бела-жаўтаватых крышталяў, нерастваральных у вадзе, якія выкарыстоўваюцца для вырабу дэтанатараў.