напрасткі́, прысл.
Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам. Сабаленка. Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры. Колас.
напра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., чаго і без дап.
Спрасці нейкую колькасць чаго‑н. Маці напрала поўную шуфляду нітак. Бядуля. Алена радавалася: напрадзе за зіму ды натчэ вясной ручнікоў, абрусаў ды кап. Чарнышэвіч.
напра́сціся, ‑прадуся, ‑прадзешся, ‑прадзецца; ‑прадзёмся, ‑прадзяцеся; зак.
Уволю, многа папрасці. Напрасціся за дзень.
напрасця́к, прысл.
Разм. Тое, што і напрасткі. З поля Міхась пайшоў адзін. Ён ішоў напрасцяк, праз палеткі, у сяло. Скрыган. Каб не рабіць кругу, [Ліда] падалася напрасцяк цераз выган той вёскі, у якой жыла. Кулакоўскі.
напрато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Пратаптаць у вялікай колькасці. Напратоптваць сцяжынак.
напратыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Праткнуць вялікую колькасць чаго‑н. Напратыкаць дзірак.
напра́ўду, прысл.
Разм. На самой справе, сапраўды. [Анежка] так любіла бацьку, што яшчэ не верыла, каб ён напраўду выгнаў яе з хаты. Броўка. — Ха-ха-ха, — зноў зарагатаў граф. — Мне напраўду падабаецца гэты дзікун. Лобан.
напра́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. напраўляць — направіць (у 1 знач.).
напра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад направіць.
напраўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да напраўляць.