распазнава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распазнаваць — распазнаць.
распазнава́цца, ‑знаецца; незак.
Зал. да распазнаваць.
распазнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце.
Незак. да распазнаць.
распазна́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распазнаць.
распазна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Вызначыць, пазнаць па якіх‑н. прыкметах. [На дарозе] быццам нешта чарнела. Праз мінуту няцяжка было распазнаць, што рухаецца калона аўтамашын. Беразняк. Гук не сціхаў і быў ужо бліжэй. Ужо можна распазнаць, што нехта едзе. Колас. — А то гляджу — сама Мілка ідзе ў цэх. У вачах ні смутку, ні адчаю, ні роспачы. Глядзіць мне ў вочы, смяецца. Не распазнаць: натуральна ці прытвараецца. Мыслівец. // Разгадаць, зразумець значэнне, характар, асаблівасці каго‑, чаго‑н. Цяпер .. [Кастравіцкі] ведаў, бадай, пэўна, што жонка расчаравана ў ім.. і як бы нанава стараецца яго распазнаць, шукаючы ў ім перш за ўсё благое. Навуменка. [Язэпу] хацелася хутчэй распазнаць нораў свайго буланчыка. Якімовіч.
2. Адрозніць, вылучыць сярод падобных. Авечку латкамі, бывае, значаць, каб распазнаць у табуне лягчэй. Таўлай. [Нічыпаравы] словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.
3. Пазнаць у падрабязнасцях, дэталях. Як толькі вынырнулі з лесу, шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае — дарогу. Пестрак. [Аксіння Мелехава] баялася мужчын, праклінала сябе за маладую бяздумнасць, за жаданне як хутчэй да канца распазнаць свет. Мыслівец. Усё ахвота зразумець, распазнаць. Грамовіч.
распазыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распазычыць.
распазы́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распазычыць.
распазы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Раздаць у доўг (усё або значную частку). Распазычыць грошы суседзям.
распазяха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць часта пазяхаць.
распаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.
Поячы, зрабіць укормленым, поўным.