мішу́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць мішурнага (у 2 знач.).
мішу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мішуры (у 1 знач.). // Зроблены з мішуры. Мішурныя аздабленні.
2. перан. Паказны, падманны.
мішэ́нь, ‑і, ж.
1. Прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай або трэніровачнай стрэльбе. Два тыдні страляў Павел у папяровыя мішэнь, катаўся на лыжах каля горада. Шахавец. На плячах .. [Юрка] нясе шчыт з прыклеенай мішэнню. Жычка. // Аб’ект для стральбы, пападання. Стрэлы гучалі адзін за адным, як на стрэльбішчы, толькі мішэнямі служылі жывыя людзі. Дамашэвіч.
2. перан. Аб тым, хто (што) з’яўляецца прадметам нападак.
[Ад перс. mešan — знак.]
міэлі́н, ‑у, м.
Спец. Сумесь тлушчападобных рэчываў, якія знаходзяцца ў абалонцы нерва і ў некаторых іншых тканках жывёльных арганізмаў.
[Ад грэч. myelós — мозг.]
міэлі́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да міэліну; які складаецца з міэліну. Міэлінавая абалонка.
міэлі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Запаленне спіннога мозга.
[Ад грэч. myelós — мозг.]
міязі́н, ‑у, м.
Бялок мышцы, які з’яўляецца асновай мышачнага валакна.
[Ад грэч. mys (myos) — мышца.]
міязі́т, ‑у, ДМ ‑зіце, м.
Запаленне шкілетных мышцаў. Хранічны міязіт.
[Ад грэч. mys (myos) — мышца.]
міязматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да міязмаў; у склад якога ўваходзяць міязмы.
мія́змы, ‑аў; адз. міязма, ‑ы, ж.
Кніжн. Па старых уяўленнях — ядавітыя выпарэнні, газы, якія ўтвараюцца пры гніенні і нібыта выклікаюць заразныя хваробы.
[Грэч. miasma — забруджванне.]