расо́льнік, ‑у, м.
Мясны суп з салёнымі агуркамі.
расо́льны, ‑ая, ‑ае.
Прыгатаваны на расоле, з расолам (у 1 знач.). І была ў нас вячэра расольная, Агурочным сняданне было. Бялевіч.
расо́ха, ‑і, ДМ ‑сосе, ж.
Абл. Дрэва, галіна з раздвоеным ствалом; развіліна. Перш за ўсё [хлопцы] прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Чарнышэвіч. Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Караткевіч.
расо́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Абл. Памянш. да расоха; невялікая расоха. Умацую кнігу дзе-небудзь у развіліне дрэва, у расошцы, і стаю ці танцую перад ёю, як перад абразом або перад люстэркам. Лужанін.
распавіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распавіцца.
2. Зал. да распавіваць.
распавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распавіць.
распаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распавіць.
распаві́цца, ‑паўюся, ‑паўешся, ‑паўецца; зак.
Разгарнуўшы на сабе пялёнкі, вызваліцца ад іх. Дзіця распавілося.
распаві́ць, ‑паўю, ‑паўеш, ‑паўе; зак., каго.
Вызваліць ад пялёнак. Маці скінула хустку. Распранула Сярожку. Паслаўшы .. коўдру, распавіла Лёніка. Арабей.