вы́дзьмухаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Дзьмухаючы, выдаліць адкуль‑н. пыл, парушыны і пад. Выдзьмухаць брытву. // Дзьмухаючы на вуголле, выклікаць з’яўленне полымя. Выдзьмухаць агонь.
выдзьму́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдзьмухваць — выдзьмухаць.
выдзьму́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выдзьмухваць.
выдзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдзьмухаць.
вы́дзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.
1. Выдаліць моцным струменем, плынню паветра. Вятры выдзьмулі пясок на ўзгорках. Выдзьмуць дым скразняком. □ Вецер выдзьмуў з нечай цыгаркі зыркія іскрынкі, падхапіў іх і разнёс. М. Стральцоў.
2. Вырабіць што‑н. шляхам выдзімання (у 2 знач.). Выдзьмуць бутлю.
выдзяле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдзяляць — выдзеліць і выдзяляцца — выдзеліцца.
2. пераважна мн. (выдзяле́нні, ‑яў). Рэчывы, выдзеленыя арганізмам.
выдзяля́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для выдзялення рэчываў арганізмамі. Выдзяляльныя органы.
выдзяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выдзеліцца.
2. Зал. да выдзяляць.
выдзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выдзеліць.
вы́дма, ‑ы, ж.
Наносны пясчаны пагорак. Зноў і зноў на беражок тонкай выдмаю пясок вольны вецер сцеле. Вялюгін.