Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дро́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад драбіць.

дробна... (а таксама драбна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «дробны», напрыклад: дробнакаліберны, дробнаўласніцкі.

дробнабуржуа́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дробнай буржуазіі, уласцівы ёй. Дробнабуржуазныя элементы. Дробнабуржуазныя погляды. Дробнабуржуазная ідэалогія.

дробназубча́сты, ‑ая, ‑ае.

З дробнымі зубамі, зубцамі. Дробназубчастае кола. Дробназубчастае лісце.

дробназярні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З дробным зернем. Дробназярністы мак.

2. Які складаецца з дробных зернепадобных частачак. Дробназярністая парода.

дробнакалі́берка, ‑і. ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Дробнакаліберная вінтоўка.

дробнакалі́берны, ‑ая, ‑ае.

Малога калібру. Дробнакаліберная вінтоўка.

дробнамаянтко́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дробнапамесны.

дробнапаме́сны, ‑ая, ‑ае.

Ва ўладанні якога было невялікае памесце, маёнтак. Дробнапамесны дваранін.

дро́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дробнага (у 1 і 2 знач.). Дробнасць твару. Дробнасць пяску.