гусяла́пка, ‑і,
Травяністая расліна сямейства ружакветных з зеленаватымі кветкамі і складчатымі лістамі.
гусяла́пка, ‑і,
Травяністая расліна сямейства ружакветных з зеленаватымі кветкамі і складчатымі лістамі.
гусяня́ і гусянё, ‑няці;
Птушаня гусі.
гуся́тнік, ‑а,
Памяшканне для гусей.
гуся́тніца, ‑ы,
1. Птушніца, якая даглядае гусей.
2. Пасудзіна авальнай формы, у якой смажаць гусей і іншую птушку.
гусяфе́рма, ‑ы,
Ферма, на якой разводзяць гусей.
гуся́ціна, ‑ы,
Гусінае мяса як ежа.
гу́та, ‑ы,
Даўнейшая назва шклозавода.
[Ад ням. Hütte.]
гуталі́н, ‑у,
Мазь для чысткі скуранога абутку; вакса.
[Ад ням. gut — добры.]
гутапе́рча, ‑ы,
Пластычная маса, блізкая па сваіх уласцівасцях да каўчуку, якая атрымліваецца з зацвярдзелага соку некаторых трапічных раслін і скарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.
[Англ. guttapercha з малайск.]
гутапе́рчавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гутаперчы.