Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

драселі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. драселіраваць.

драселі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад драселіраваць.

драселі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Зніжаць піск вадкасці, пары, газу пры працяканні праз звужаную адтуліну, вентыль і пад. без цеплаабмену са знешнім асяроддзем.

драсён, ‑у, м.

Аднагадовая і шматгадовая травяністая ці паўкустовая расліна сямейства грэчкавых.

дратава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Дратаваная пуга. Калі каровы падыходзілі да пасеваў, [Сцяпан] гулка ляскаў пугай-дратаванкай. Асіпенка.

дратава́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Звіты з палосак сырамятнай скуры або тонкіх тугіх вяровачак (пра пугу, вяроўку).

дратава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да дратаваць.

дратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Разм. Таптаць, вытоптваць. Конніца і пяхота дратавала.. тыя мясціны лесу, дзе можна было праехаць ці прайсці. Чарот. Раней дзікі перакопвалі, дратавалі пасевы толькі на прылесных далёкіх палях. Сачанка.

дра́тва, ‑ы, ж.

Тоўстая моцна прасмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку і іншых скураных вырабаў. Вашчыць дратву. □ Колькі разоў ні прыбягаў Толя на работу да дзядзькі Арцёма, ён бачыў, як амаль заўсёды той трымаў у роце дратву і спрытна арудаваў шылам. Даніленка.

[Польск. dratwa з ням. Draht — дрот.]

драўля́не, ‑лян.

Старажытнае ўсходнеславянскае племя, якое жыло ў 6–10 стст. на Прыпяцкім Палессі.