Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раско́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раскопваць.

раско́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскапаць.

раско́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. раскопваць — раскапаць (у 1 знач.).

2. звычайна мн. (раско́пкі, ‑пак). Работы па выяўленню чаго‑н. схаванага ў зямлі, звычайна прадметаў старажытнасці. Вакол касцёла, на схілах гары, вядуцца археалагічныя раскопкі фінікійскага Карфагена. В. Вольскі. На старажытных рускіх манетах, якія археолагі і сёння знаходзяць у час раскопак, можна ўбачыць самыя розныя адбіткі. Матрунёнак. // Месца, дзе праводзяцца падобныя работы. Самы пашыраны матэрыял, які захаваўся ў раскопках [г. Навагрудка], — кераміка, абломкі глінянага посуду. «Помнікі». Красуюць скрозь у нас такія кветы, якіх ні ў якіх бы раскопках не знайшоў. Дубоўка.

раско́рмлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскарміць.

2. у знач. прым. Тоўсты, сыты. Напроці ж Сашкі сам Вэня здаваўся няспрытным і мешкаватым, раскормленым і старым. Чорны.

раско́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскарміць.

раско́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і раскарпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Корпаючы, зрабіць ці павялічыць паглыбленне, дзірку ў чым‑н.

раско́рпванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскорпваць — раскорпаць, раскарпаць.

раско́рпвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раскорпваць.

раско́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскорпаць, раскарпаць.

раско́с, ‑а, м.

Спец. Распорка, якая ставіцца пад касым вуглом да гарызантальных або вертыкальных частак канструкцыі.