жабра́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жабрака, належыць яму. Жабрацкай торба.
2. перан. Вельмі малы, мізэрны. Жабрацкія грошы. Жабрацкі скарб.
3. Вельмі бедны. Слова «рыштант» ідзе на спад, у нябыт. Як ідзе ў нябыт жабрацкая вёска... Лынькоў.
жабра́цтва, ‑а, н.
1. Занятак жабрака; жабраванне. Жабрацтва і папрашайніцтва — спадчына цяжкага мінулага. «Звязда».
2. Жабрацкае становішча; вялікая беднасць. Незлічоныя падаткі ў даход царскай і мясцовай казны даводзяць .. [селяніна] да жабрацтва. Лушчыцкі.
3. зб. Жабракі. Густа жабрацтва па сёлах паслося, Плесня, сухоты цвілі ў сутарэннях. Купала.
жабра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да жабрак.
жабра́чы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і жабрацкі. Няма цяпер тых лахманоў жабрачых, Ні курных хат і ні лапцей. Гаўрусёў.
жабра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Тое, што і жабраваць. — Калісь малым я жабрачыў... Давялося з кайстраю пахадзіць. Шамякін.
жабры, ‑аў; адз. жабра, ‑ы, ж.
Органы дыхання рыб і некаторых іншых водных жывёлін, якія дыхаюць раствораным у вадзе кіслародам. Іліко.. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Самуйлёнак.
•••
Браць (узяць) за жабры гл. браць.
жабуры́нне, ‑я, н.
Разм. Жабіна ікра. У мелкіх затоках мы хутка набралі поўную банку жабінай ікры, або, як у нас кажуць, жабурыння, разам з травой і ілам. Якімовіч.
жабяня́ і жабянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Маладая, маленькая жаба; жабка (у 1 знач.).
жава́ла, ‑а, н.
Першая пара сківіц у ротавым апараце ракападобных, мнаганожак і насякомых.
жава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для жавання. Жавальны апарат. Жавальныя мышцы.